«Мая мама – самая, самая…»

Из нашей почты Новости

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мая матуля» (была арганізавана выстава ў фае школы) і ў конкурсе чытальнікаў «Любімай матулі прысвячаецца» (былі абраны пераможцы, першае месца заняла Соф’я Ганчар, астанія ўдзельнікі атрымалі граматы за ўдзел). 

Была аформлена фотазона да Дня маці, кожны мог зрабіць прыгожы фотаздымак.

Вучні 5–8-х класаў прынялі ўдзел у конкурсе «Пісьмо для мамы», а 9–11-х класаў – у конкурсе эсэ «Мая мама – самая, самая…».

Вучнёўскае самакіраванне прыняло ўдзел ў акцыі «Паштоўка для матулі». Хлопцы і дзяўчаты выходзілі на вуліцы аграгарадка Дварэц, у магазін, сельскі клуб і віншавалі паштоўкамі з Днём мамы жанчын.

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *