
У рамках праграмы «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» у 10-м класе Нягневіцкай школы прайшоў круглы стол на тэму «Праграма сацыяльна- эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь».
На мерапрыемства быў запрошаны старшыня Нягневіцкага сельвыканкама А. Г. Макрушыч.
Сумесна з Аляксандрам Генадзьевічам былі абмеркаваны ключавыя прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на 2026-2030 гады, вызначаны галоўная мэта праграмы, вядучыя галіны эканомікі.
Мерапрыемствы такога накірунку садзейнічаюць развіццю актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі.
Максім РЭВІНСКІ,
член вучнёўскага савета,
Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.
