
На працягу тыдня ў Таркачоўскім дзіцячым садзе былі арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
Штодня праходзілі хвілінкі паэзіі, падчас якіх выхаванцы знаёміліся з творамі беларускіх дзіцячых паэтаў, слухалі вершы. Таксама з дзецьмі былі праведзены гутаркі пра Міжнародны дзень роднай мовы, арганізаваны беларускія рухавыя гульні. У групе была арганізавана выстава кніг «Беларускія чытанкі-забаўлянкі дзецям». Старшыя выхаванцы паказалі беларускую народную казку «Зайкава хатка». Займальна прайшла забава «Свята роднай мовы». Разам з Несцеркам і казачным мядзведзяняткам дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні «Міхасік», «Дудка-весялуха», чыталі вершы беларускіх дзіцячых паэтаў, выконвалі заданні Несцеркі, адгадвалі загадкі. Маленькія артысты выканалі на дзіцячых музычных інструментах беларускую народную песню «Зайграй жа мне, дударочку».
Бацькі выхаванцаў групы прынялі ўдзел у акцыі «Падары слоўца – атрымай верш». Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі «Далучэнне да роднай мовы», «Размаўляйце па-беларуску», у якіх размяшчаліся практычныя парады бацькам па фарміраванню навыкаў зносін дзяцей на беларускай мове. Таксама для бацькоў была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры «Беларускія пісьменнікі – децям».
Без ведаў роднай мовы, гісторыі, культуры і традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы.
Людміла Пятроўна КАРДАШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дзятлаўскі раён, Таркачоўскі дзіцячы сад.
