
Кажуць, на карце свету Беларусь – маленькая. Можа і так. Але для нас яна – вялікая. Сваёй гісторыяй. Сваёй памяццю. Сваёй сучаснасцю. Сваёй будучыняй. А яшчэ – багаццем.
Рэкі і азёры віруюць ад незлічонай колькасці рыбы. Грыбы летняй ці асенняй парою запрашаюць чалавека пагуляць з імі ў хованкі. Ягадныя росыпы, быццам вясёлка на зямлі, упрыгожваюць наваколле. Ды не толькі ўпрыгожваюць, а дораць чалавеку радасць і здароўе. Усё гэта мы любім не толькі збіраць, але і рыхтавацьз іх розныя прысмакі.
Пра знаходкі нашых маленькіх павароў і кулінараў вырашылі выявіць праз выставу-конкурс «Любімыя стравы маёй сям’і».
Усё, пра што гаварылі – гэта імкненне пазнаёміць з багаццем нашай краіны, жаданне падзяліцца рэцэптамі, пазнаёміць і расказаць пра свае «шэдэўры». За тыдзень да адкрыцця выставы, вучні з бацькамі пачалі дасылаць свае фотаздымкі і рэцэпты любімых страў.
Вельмі радуе тое, што ў справу сапраўды ўключылася ўся сям’я. Адны прысылалі фотаздымкі ужо гатовага блюда, другія – паслядоўнасць прагатавання, але да кожнага быў абавязкова прыкладзены рэцэпт.
Конкурс-выстава пачаўся з уступнага слова В. І. Міхайлавай аб прыгажосці і багацці нашай краіны. Пра тое, як шмат у нас прадуктаў харчавання і што з іх можна прыгатаваць, дзеці даведаліся праз гульню «Салат з загадак». Успомнілі літары алфавіта беларускай мовы. Даведаліся, што ёсць і «кулінарныя» літары, з якімі пасля пагулялі, наведалі і «Пазл-рэстаран».
На завяршэнне быў прапанаваны конкурс «Сямейная кніга рэцэптаў», дзе кожны з вучняў расказаў пра сваё блюда, паслядоўнасць яго прыгатавання, падзяліўся рэцэптам.
У канцы былі падведзены вынікі, дзе ўсе сталі пераможцамі. Кожны атрымаў грамату і невялікі падарунак. Самыя актыўныя класы былі адзначаны дыпломам.
Усім спадабалася. Свята скончылася, але яшчэ дні два пасля яго бацькі і дзеці дасылалі рэцэпты новых блюд з фотаздымкамі.
Чытайе! Збірайце! Спажывайце! На здароўе!
П. С. Вучні старэйшых класаў наведваючы выставу казалі: «Пайшлі хутчэй адсюль. Тут усё такое смачнае, што есці хочацца».
Валянціна Іванаўна МІХАЙЛАВА,
Марына Геннадзеўна ВАЙНІЛКА,
настаўнікі пачатковых класаў,
Астравецкі раён, Альхоўская школа.
