Выхоўваем патрыётаў

Из нашей почты

Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Гезгалаўскім дзіцячым садзе прайшла квест-гульня «Канстытуцыя – Асноўны Закон краіны».

Падчас правядзення мерапрыемства выхаванцы ў знак павагі стоячы праслухалі і праспявалі галоўную песню нашай Радзімы – Дзяржаўны гімн.

 Выхавальнік А. І. Шашко у ходзе правядзення дыдактычных гульняў «Складзі сцяг і герб Рэспублікі Беларусь», «Складзі карту Рэспублікі Беларусь» напомніла дзецям пра тое, што, аддаючы пашану гэтым сімвалам, мы тым самым праяўляем любоў і павагу да сваёй Радзімы, гонар за прыналежнасць да грамадзян Рэспублікі Беларусь. Былі праведзены гульні «Грамадзяне краіны», «Кожны мае права …», «Збяры партфель у школу», «Можна – нельга», «Якое права парушана ў герояў казкі?», «Я люблю Беларусь, таму што…». Не абышлося мерапрыемства без вершаў і песень пра родную Беларусь.

Напрыканцы выхавальнік адзначыла, што наша краіна квітнее толькі таму, што ў нас пануе мір і спакой, у грамадзян падтрымліваецца жаданне працаваць на карысць Радзімы і рабіць усё магчымае, каб яна станавілася яшчэ прыгажэйшай.

Галіна Вікенцьеўна ГАЎРОШ,

загадчык,

Дзятлаўскі раён, Гезгалаўскі дзіцячы сад.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *