Бібліёбус наведаў аддаленыя вёскі Астравеччыны

Из нашей почты Новости

У гэтым годзе адзначаецца 85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні гэтай даты бібліёбус адправіўся ў аддаленыя вёскі па маршруце № 4 Дубнікі – Карвелі – Філіпаны з патрыятычнай акцыяй «Сохраняя память о войне», накіраванай на захаванне гістарычнай памяці.

Супрацоўнікі бібліятэкі выступілі ў ролі ваенных кухараў і разгарнулі імправізаваную «палявую кухню». Жыхароў вёсак частавалі стравамі па рэцэптах ваеннага часу: салдацкай кашай – сімвал сытасці і стойкасці на фронце; салам і чорным хлебам – просты рацыён, які падкрэслівае суровасць побыту салдат; салёным агурком і цыбуляй – важная крыніца вітамінаў і сродкаў падтрымання сіл, а таксама бярозавым сокам і ўсім тым, што ратавала байцоў у акопах.

Пад стук лыжак гучалі пранізлівыя вершы пра жанчын, на чыю долю выпала выпрабаванне вайной. Вядучыя расказалі пра подзвігі жанчын-герояў вайны, якія былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза А. Купрыянава, З. Партнова, М. Осіпава, М. Траян, Я. Мазанік.

Побач была разгорнута тэматычная кніжная выстаўка аб трагічным чэрвені 1941-га “Гераіні вогненных гадоў”, на якой былі прадстаўлены дакументальныя і мастацкія кнігі, прысвечаныя подзвігам савецкіх жанчын у Вялікай Айчыннай вайне.

Каштоўнасць такой акцыі: дакрануцца да гісторыі, узгадаць сваіх сваякоў-ветэранаў. Выбраўшы такую форму правядзення мерапрыемства, супрацоўнікі бібліятэкі хацелі не толькі нагадаць аб гэтай даце, але і акунуць жыхароў аддаленых вёсак у атмасферу таго часу.

Дзякуй, што памятаеце. Дзякуй, што былі з намі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *