Пачынаем лета 2026

В стране Каникулярии Из нашей почты Новости

1 чэрвеня для 15 выхаванцаў добразычліва адчыніў свае дзверы выхаваўча-аздараўленчы лагер з дзённым наведваннем «Весяльчак», створаны на базе Круцілавіцкай базавай школы.

Па традыцыі першы дзень у лагеры прысвечаны сустрэчы і адкрыццю змены. Выхаванцы былі ў захапленні ад такіх мерапрыемстваў, як: спартыўная гульня «Прывітанне, лета!» конкурсная праграма «Усе колеры вясёлкі», конкурс малюнкаў на асфальце «Лета звонкае, будзь са мной!», дыскатэка «Давайце пазнаёмімся!», праведзеных у рамках рэспубліканскай акцыі «Лета – гэта мы! Лета – для краіны!».

Дзень прайшоў весела, пазнавальна і добразычліва.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

кіраўнік аздараўленчага лагера «Весяльчак»,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавацель,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *