Мова родная – мова модная

Из нашей почты Новости

У гімназіі № 1 г. Дзятлава прайшлі мерапрыемства, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўным холе «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску», марафоне «Мова родная – мова модная», стварэнні інтэрактыўнага воблака «Маё любімае слова па-беларуску». У бібліятэцы аформілі інфармацыйны стэнд «Літаратурная скарбонка», дзе вучні знаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў. Падчас перапынкаў гучалі беларускія песні, а вучэбныя заняткі пачыналіся са слоў беларускіх пісьменнікаў пра мову. Вучнёўскае самакіраванне гімназіі арганізавала акцыі «Пажаданні роднай мове», «Самае цікавае слова на беларускай мове». Асноўнай падзеяй стаў удзел настаўнікаў і вучняў у Гродзенскай абласной дыктоўцы па беларускай мове. Быў напісаны тэкст «Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэннем дня сталі класныя і інфармацыйныя гадзіны – навучэнцы рознымі спосабамі прызнаваліся ў любові роднай мове, роднай зямлі, Бацькаўшчыне.  

Таццяна Леанідаўна ЯСЮЛЕВІЧ,

класны кіраўнік 7-га класа,

г. Дзятлава, гімназія № 1.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *