
Выхаванцы аздараўленчага лагера «Падарожжа» Хвінявіцкай сярэдняй школы наведалі з экскурсіяй Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў. Сустрэча падарыла дзецям яскравыя эмоцыі і дазволіла бліжэй пазнаёміцца з важнай і мужнай прафесіяй вартаўнікоў правапарадку.
З самага пачатку мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пагрузіліся ў атмасферу сапраўднай службы. Супрацоўнікі аддзела адкрыта і цікава расказалі гасцям пра свае штодзённыя абавязкі, тэхнічнае абсталяванне і пра тое, як менавіта яны забяспечваюць спакой грамадзян і захаванасць маёмасці. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыі пра працоўныя будні і аператыўныя выезды па сігнале “Трывога”.
Вялікае захапленне ў школьнікаў выклікала дэманстрацыя спецыяльных сродкаў і экіпіроўкі. Кожны жадаючы змог прымераць сапраўдную бронекамізэльку, ахоўны шлем, патрымаць у рук гумовую палку і спецыяльныя сродкі сувязі. Прымераўшы на сябе ролю праваахоўніка, выхаванцы зразумелі, наколькі няпростая і адказная гэтая служба. Не меншую цікавасць выклікаў і службовы аўтамабіль: рабяты з радасцю пасядзелі за рулём і паслухалі гук сірэны.
Аднак самым незабыўным і доўгачаканым момантам сустрэчы стаў выступ кінолага са службовым сабакам Шэр-Ханам. Чатырохногі памочнік міліцыянераў прадэманстраваў бездакорнае выкананне каманд. Розум, дысцыпліна і спрыт сабакі выклікалі ў дзяцей шчырыя апладысменты.
Напрыканцы сустрэчы міліцыянеры нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін падчас летніх канікул, пажадалі ім карыснага адпачынку. Выхаванцы лагера «Падарожжа» і педагогі шчыра падзякавалі супрацоўнікам аховы за гасціннасць і захапляльную экскурсію. Рабят вельмі ўразіла, што ўзначальвае Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы Грынцэвіч Дзяніс Валянцінавіч – былы вучань Хвінявіцкай сярэдняй школы. Разамі з ім праходзяць службу яшчэ тры былыя выпускнікі школы. Пасля такой сустрэчы многія з рабят прызналіся, што ў будучыні мараць звязаць сваё жыццё са службай у Дэпартаменце аховы.
Ала Іосіфаўна ПАЎЛОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў,
Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.
