Падарожнічаем па Дзятлаўскім раёне

Из нашей почты Новости

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Весяльчак» Круцілавіцкай базавай школы адправіліся на экскурсію па маршруце аг. Круцілавічы – г. Дзятлава – г/п Казлоўшчына – аг. Круцілавічы.

У рамках экскурсіі вучні наведалі Дзятлаўскую раённую ветэрынарную станцыю, дзе супрацоўнікі правялі для іх пазнавальную гутарку аб асаблівасцях работы ветэрынараў. Таксама мелі магчымасць убачыць жывёл, якія даглядаюцца на гаспадарчым двары станцыі.

Потым выхаванцы адправіліся ў музей Казлоўшчынскай школы, пазнаёміліся з асаблівасцямі быту беларускага народу ў пачатку ХХ стагоддзя, больш даведаліся аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу на тэрыторыі Дзятлаўшчыны.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

кіраўнік аздараўленчага лагера «Весяльчак»,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавацель,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *