Будуем храм душы

Из нашей почты Новости

Вывучэнне традыцыйнай духоўнай культуры свайго народа выхоўвае душу, фарміруе нацыянальную самасвядомасць і пачуццё ўласнай годнасці асобы, вучыць павазе да помнікаў гісторыі і культуры, прыводзіць да разумення неабходнасці іх захавання.

На працягу апошніх двух год ажыцяўляецца супрацоўніцтва Конюхаўскай школы з настаяцелем Храма Святога Благавернага Аляксандра Неўскага Дзмітрыем Бровушкіным. Настаяцель Храма заўсёды жаданы госць у школе. Бацькоўскія сходы, лінейкі, мерапрыемствы…

Вось і настаў той доўгачаканы дзень! Яго самым цёплым і важным момантам стаў круглы стол, прысвечаны сямейным традыцыям. Да дзяцей прыйшоў сапраўды асаблівы госць – настаяцель Храма Святога Благавернага Аляксандра Неўскага, іерэй Дзмітрый Бровушкін.

Бацюшка Дзмітрый падзяліўся думкамі пра тое, што такое сям’я з праваслаўнага погляду, чаму такія важныя традыцыі і як любоў, павага і ўзаемная дапамога робяць сям’ю моцнай. Сустрэча прайшла ў асабліва цёплай, шчырай атмасферы. Выхаванцы даведаліся, што традыцыі – гэта не толькі святы і падарункі, але і сумесныя вячэры, дапамога адзін аднаму, вячэрнія размовы і павага да старэйшых. Сустрэча нагадала ўсім, як важна шанаваць і захоўваць сямейныя каштоўнасці, перадаючы іх з пакалення ў пакаленне. Дзеці з задавальненнем слухалі, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўспамінамі пра сямейныя абрады. Нягледзячы на сучасны тэмп жыцця, такія размовы дапамагаюць усведамляць, што сапраўдныя каштоўнасці заўсёды застаюцца нязменнымі.

Гэты дзень стаў яшчэ адным крокам да разумення, што менавіта ў сям’і мы знаходзім апору, цяпло і бясконцую любоў.

Ларыса Дзмітрыеўна ЖВАЛЕЎСКАЯ,

 кіраўнік аздараўленчага лагера «Сонейка»,

Бераставіцкі раён, Конюхаўская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *