
У перыяд летніх канікул хлопчыкі і дзяўчынкі з Нягневіцкай школы наведалі вельмі цікавае месца – НоваМедыяКампанію «НоваТВ», дзе пашчасціла дакрануцца да вытокаў нараджэння навін Навагрудчыны, а таксама адчуць сябе сапраўднымі дыктарамі і карэспандэнтамі.
Далей вучні накіраваліся ў Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе пад кіраўніцтвам вопытнага майстра паспрабавалі сябе ў розных накірунках народнага мастацтва: саломапляценне і шыццё. І вось, дзякуючы стараннасці і намаганням, у руках хлопчыкаў і дзяўчынак з’явіўся цуд: саламяныя птушачкі і лялькі-берагіні, якія з любоўю будуць падараваны любым матулям.
Таццяна МіхайлаўнаНАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.
