Добрыя справы яднаюць

Из нашей почты

ВучніКожны піянер дружыны імя Олега Кашавога ведае, што не­абходна заўсёды намагацца паляпшаць жыццё блізкіх людзей, працаваць над са­бой, выхоўваць волю, сці­пласць, значыць, надаваць асаблівую ўвагу маральнаму, грамадзянскаму, патрыятыч­наму выхаванню. І ўсё гэта закладваецца клапатлівымі на­стаўнікамі пачатковых класаў.

Акцябраты Арсеній Паўловіч, Ар­цём Матоніс, Валерыя Бальцэвіч, Аляк­сандр Русялевіч, Паліна Мінгелевіч, Максім Сядляр, Мікіта Бунчук заўсёды з захапленнем актыўнічаюць у піянерскіх акцыях. Падчас гульні “Добрые дела на­шего класса”, шчыра ўсміхаючыся свету, яны часцей тэлефануюць бабулям і дзя­дулям, гуляюць з маленькімі брацікамі, сястрычкамі, прыбыраюцца ў дварах. Ад такіх натхняльных дробязяў настрой абавязкова паляпшаецца нават у пану­рых навакольных!

Радуе, што нашы хлопчыкі і дзяўчынкі растуць не з чэрствым сэрцам, а здоль­нымі своечасова працягнуць руку дапа­могі.

Крысціна Станіславаўна ІОДКА,

класны кіраўнік 4-га класа.

Воранаўскі раён, Клайшанская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *