Музей Якуба Коласа запрашае

"Зорьку" в гости пригласили

Якуб Колас

27 сакавіка 2019 года ў 16.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі вырабаў у тэхніцы саломапляцення “Светлыя мары вясны” ў выканнанні майстрыцы Валянціны Васільеўны Пазняковай.

Саломапляценне з’яўляецца традыцыйным народным рамяством Беларусі, а таксама адным з распаўсюджаных відаў старажытных беларускіх промыслаў. Вырабы з саломы беларускіх майстроў адрозніваюцца разнастайнасцю прыёмаў пляцення, кампазіцыйнай і дэкаратыўнай выразнасцю і самабытнасцю.

Валянціна Васільеўна – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў: “Жывыя крыніцы”, “Вясновы букет”, “Радость Пасхи”, “Интер-фест”, “Калядныя ўзоры” і інш. Аўтар персанальных выстаў “Птушыны карагод” (2015, г. Мінск), “Песня жытнёвай сцяблінкі” (2016, г. Ганцавічы). Таксама Валянціна Пазнякова выдатны педагог, яна з’яўляецца кіраўніком студыі саломапляцення і выцінанкі “Добры настрой” у сярэдняй школе № 3 г. Мінска.

Наведвальнікі змогуць палюбавацца прыгажосцю ўнікальных вырабаў з бліскучай саломкі розных адценняў, маляўнічых арыгінальных пано, у сюжэтах многіх з якіх адлюстраваны народныя святы і матывы роднай прыроды, якія адначасова з’яўляюцца сугучнымі мастацкім вобразам у творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Тэрмін дзеяння часовай экспазіцыі: 27.03.2019 – 01.04.2019.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *