11 мая ў Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна прайшла квес-гульня для акцябрат «Па слядах Перамогі».
Пачалася актыўная падрыхтоўка да гульні. Атрымаліся каманды «Лідары» і «Рытм». Каманды знайшлі і вывучылі дэвіз і песню, намалявалі сцяг каманды.
Нарэшце надышоў дзень гульні. Нават хмары на небе не сапсавалі настрой акцябратам. Пасля пастраення, прадстаўлення каманд вучні атрымалі ліст з заданнем. Неаходна пры дапамозе карты знайсці на тэррыторыі школы і прайсці пяць прыпынкаў.
На прыпынку «Люстэрка» каманда «Рытм» хутка справілася з заданнем і прачытала вядомыя ўсім словы «Ніхто не забыты, нішто не забыта», а на прыпынку «Лагічная» неабходна было палічыць прыклады, знайсці адпаведную літару, скласці фразу. Хутчэй справілася каманда «Лідары» . З рэбусам на станцыі «Прывальная» дзве каманды хутка расшіфровалі слова «Знамя». Цяжкасці выклікала заданне «Піянерскі квіз», патрэбна было не толькі дапісаць словы, але яшчэ знайсці на адзначанай тэрыторыіі лісткі са словамі і скласці прымаўку. Вось ўсе станцыі пройдзены. З перамогай на адзін бал раней і правільна выканала заданне каманда «Рытм». Заканчэннем гульні стала выкананне разам песні «Разам весела крочыць». Усе удзельнікі атрымалі прызы.
І не важна, хто перамог. Гульня пастрыяла выхаваць у вучняў пачуцце адказнасці адзін за другога ў час гульні, таму што гульня — гэта выдатная крыніца ўмацавання фізічнага, духоўнага і эмацыйнага самаадчування дзіцяці.
А акцябрацкая квест-гульня «Па слядах Перамогі» дапамагла выхоўваць пачуццё патрыятызму ў вучняў, нагадала, каб дзеці шанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, беражліва ставіліся да родных мясцін.
Святлана Уладзіміраўна Вайцяхоўская,
педагог – арганізатор,
Паляцкішская сярэдняя школа, Воранаўскі раён Гродзенская вобласць.