Зберажом мурашнiк

Из нашей почты

муравейник Паляцкишская школа

Актывісты экалагічнай службы “Пакаленне ЭКА.BY” Паляцкішскай школы працягваюць работу па ахове навакольнага асяроддзя. На гэты раз эколагі звярнулі ўвагу на мурашоў.

З даўніх часоў за жыццём працавітых мурашак людзі назіралі з цікавасцю.

Правядзенне акцыі “Асцярожна, мурашнік!” падтрымала Беняконскае лясніцтва Воранаўскага раёна. Разам з лесніком у ваколіцах аграгарадка школьнікі знайшлі і агарадзілі шэсць мурашнікаў.

муравейник

Прачытаўшы літаратуру пра мурашак, юныя эколагі даведаліся шмат новых і цікавых фактаў. Каб падзяліцца сваімі ведамі з сябрамі, правялі ток-шоў “Пра гэта павінен ведаць кожны!”. Яшчэ пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі вырашылі высвятліць, як хутка расце мурашнік. Вынік даследавання здзівіў: на працягу месяца павялічыўся ў шырыню на 18 см, а ў вышыню падрос на 6 см. Трохі пазней сталі бачныя ўваходы. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі і распаўсюдзілі 24 рэкламныя лістоўкі пра карысць мурашак, 18 буклетаў “Не разбурай мурашнік!”, правялі сярод школьнікаў і дарослых віктарыны, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя.

Святлана Уладзіміраўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

педагог-арганізатар.

Воранаўскі раён, Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *