У навагрудскай школе № 4 вельмі шануюць беларускую мову!

Белая Русь Край мой На школьном крылечке

Беларуская мова

У нашай школе чатыры класы з беларускай мовай навучання. Мне не аднойчы даводзілася прысутнічаць на выхаваўчых мерапрыемствах, якія праводзяць вучні. Кожны раз з захапленнем думаю: якая ж яна прыгожая, мілагучная, жывая і багатая – мая родная мова!

Я з вялікім задавальненнем стала ўдзельніцай інтэрактыўнай гульні «З любоўю да роднай мовы», якую для малодшых школьнікаў падрыхтавалі вучні 6-га беларускамоўнага класа «В».

Выхаванцы

У цікавае падарожжа па дзевяці чароўных квадратах адправіліся вучні 2-га класа «Г». Школьнікі адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі, чыталі скарагаворкі на роднай мове. Падчас заданняў «Назаві адным словам», «Літара згубілася» выхаванцы ўзгадалі прозвішча беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Напрыканцы гульні ўсім удзельнікам мерапрыемства казачны персанаж Беларуская Мова падаравала прыгожыя паштоўкі, на якіх адлюстраваны букеты з васількоў, а на адваротным баку напісаны радкі з верша Дануты Бічэль-Загнетавай «Роднае слова». Калі мы злучылі гэтыя паштоўкі разам, атрымаўся прыгожы блакітны луг.

Яна КАРАЧАН.

г. Навагрудак, школа № 4.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *