Для навучэнцаў 8–9-х класаў Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ», на тэму «ААН –75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН».
Госцем дня інфармавання была дырэктар Аксана Іванаўна Аўдзітоўская.
Абмеркаванне было арганізавана па двух інфармацыйных блоках: «ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі», «Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН».
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у фармаце ток-шоу. Падчас абмеркавання былі закранутыя актуальныя пытанні і каштоўнасці: гісторыя ўзнікнення, прычыны стварэння, мэты і напрамкі дзейнасці ААН, падтрыманне міру і бяспекі на планеце, развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, захаванне бяспекі і міру ва ўсім свеце.
Старшакласнікі падкрэслілі, што тэма вельмі актуальная.
Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,
класны кіраўнік 9-га класа.
Бераставіцкі раён,
Пархімаўскі ясля-сад–базавая школа.