
З 15 лютага па 21 лютага вучні пачатковых класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы, прынялі актыўны ўдзел у святкаванні тыдня роднай мовы.
У свеце шмат моў. Адны з якіх вабяць сваёй прыгажосцю і не паўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць только адна родная мова.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Гэта яшчэ адна нагода для кожнага чалавека задумацца аб лёсе той, адзінай мовы, якую завеш матчынай.
У рамках святкавання тыдня беларускай мовы дзеці наведалі школьны музей “Літаратурная Дзятлаўшчына”. На экскурсіі ў якім, пазнаёміліся з 8 экспазіцыямі, якія прысвечаны жыццю і творчасці літаратурных дзеячаў, пісьменнікаў, паэтаў, выхадцаў з Дятлаўскага раёна, і дзвюма зменнымі экспазіцыямі, якія прысвечаны юбілейнай даце Перамогі над фашысцкімі захопнікамі і аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі на тэрыторыі нашага мікрараёна, аб ушанаванні іх памяці.
Адной з галоўных экспазіцый музея з’яўляецца экспазіцыя “Ігнат Дварчанін – паэт, педагог, рэвалюцыянер”, прысвечана нашаму земляку, рэвалюцыйнаму і грамадскаму дзеячу, паэту, педагогу, выхадцу з в. Погіры Ігнату Сымонавічу Дварчаніну.
Пасля таго, як вучні наведалі музей, з імі была праведзена гутарка аб тым, што больш усяго спадабалася ў музеі. Дзеці ззадавальненнем распавядалі пра свае ўражанні.
Экскурсія ў музей фарміруе ў дзяцей любоў да Радзімы, назапашванне імі сацыяльнага вопыту жыцця ў сваім краі, засваенне прынятых норм паводзін, далучэнне да свету культуры. Экскурсія ў літаратурны музей прывівае дзецям пачуццё любові і прыхільнасці да культурных каштоўнасцяў роднага краю, бо менавіта на гэтай аснове выхоўваецца патрыятызм.
Настаўнікі пачатковых класаў
Жукоўшчынскага дзіцячага
сада – базавай школы.