У Пятрэвіцкай сярэдняй школе–дзіцячым садзе Навагрудскага раёна прайшоў тыдзень пачатковых класаў.
Панядзелак – «звычайны дзень» – адкрыццё тыдня пачатковых класаў, план работы. Аўторак – «сіні, блакітны дзень» – дзень матэматыкі, серада – «жоўты дзень» – дзень мовы і літаратуры, чацвер – «зялены дзень» – чалавек і свет, выяўленчае мастацтва. У рамках яго вучні, з вялікім задавальненнем, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў персанажаў з свайго любімага мультфільма «У краіне любімых персанажаў», аб’яўленага нашай любімай газетай «Зорька». Пятніца – «рознакаляровы дзень» – фізічная культура і здароўе, музыка. Усіх, хто любіць рашаць, пісаць, спяваць, маляваць, танцаваць, адгадваць рэбусы і удзельнічаць у спаборніцтвах чакалі конкурсы, алімпіяды і віктарыны, а самае галоўнае – добры і пазітыўны настрой.
Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа.