«Дзень інвалідаў» – гэта не свята. Гэта нагода звярнуць увагу на людзей з асаблівым лёсам.
3 снежня валанцёры Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы адправіліся да інвалідаў, якія пражываюць у аграгарадку Пархімаўцы. Навучэнцы падарылі часцінку дабра і радасці, а ўзамен атрымалі шчырую ўсмешку.
Гэтая дата ў календары дае магчымасць яшчэ раз нагадаць усім нам пра тое, што сярод нас жывуць людзі, вартыя не толькі спагады, увагі і дапамогі, але і маюць роўныя магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці.
Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,
класны кіраўнік 9-га класа.
Бераставіцкі раён,
Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.