Рабі як мы!

Событие

IMG-5c0f901d1ee3e37e472cb28255131d8c-V

Вучні 1-га класа Дварэцкай школы ўмеюць клапаціцца аб сваім здароўі. Дзеці вельмі любяць сустрэчы з прыродай, вандроўкі па навакольных мясцінах, добра ведаюць аб карысці экскурсій і прагулак на свежым паветры. Вядома, што ўзбагачэнне арганізма кіслародам мае станоўчы ўплыў на ўмацаванне імунітэта, загартоўвае арганізм. Падчас такіх прагулак хлопчыкі і дзяўчынкі гуляюць у рухомыя гульні, з жаданнем выконваюць лясную зарадку, якая стымулюе рухацельную актыўнасць, развівае арганізм і ўмацоўвае здароўе.

Падарожжы ў прыроду з’яўляюцца сродкамі развіцця пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў, фарміруюць навыкі здаровага ладу жыцця, адказнасць за сваё фізічнае і псіхалагічнае здароўе.

Людміла Мікалаеўна Гваздоўская,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскаі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *