9 снежня дзень нараджэння ўнікальнай асобы ў беларускай гісторыі і беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча. Ён прысвяціў творчасці толькі 10 гадоў, аднак пакінуў вялікую высокамастацкую спадчыну для нашчадкаў. У гэты дзень навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы чыталі прыгожыя лірычныя вершы Максіма Багдановіча. Таксама праслухалі песні на словы паэта «Зорка Венера», «Вераніка», «Слуцкія ткачыхі», «Па-над белым пухам вішняў».
Паэта няма, але па-ранейшаму свеціць яго «Зорка Венера», квітнеюць у палях блакітныя васількі, і ў наш час жыве яго паэзія, якая вабіць сваёй таямнічасцю і прыгажосцю.
Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Бераставіцкі раён,
Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.