Напэўна, усе будуць згодны са мной, што зіма – самая казачная пара года.
З надыходам зімы ў душы ўзнікае жаданне правесці свой вольны час весела і радасна. Сёння Зімушка-зіма нас парадавала марозікам і іскрыстым сняжком. Навучэнцам і выхаванцам Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы не сядзелася на месцы. І вось – заняткі скончаны! Хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі правесці час на свежым паветры. Снежкі, снегавік і іншыя забавы чакалі школьнікаў і выхаванцаў на вуліцы.
Зімовыя забавы прынеслі дзецям незвычайную радасць, карысць для здароўя, зарадзілі станоўчай энергіяй і аптымізмам на ўсе выхадныя дні.
Вольга Генадзьеўна ЭЛЬЯШЭВІЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.
Бераставіцкі раён,
Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.