Прывітанне ад прабабулі

Новости

IMG_9764

Калі казаць пра цацкі для ялінкі, то кажуць, што мода на іх паўтараецца кожныя чатыры гады, таму старыя цацкі можна проста складваць у каробку і чакаць, калі яны зноўку стануць актуальнымі.З другога боку, маючы вялікую калекцыю цацак, можна кожны год, камбінуючы іх, упрыгожваць сваю ялінку ў непаўторным стылі – і ў гэтым выпадку зусім не важна, ці модныя гэтыя ўпрыгожванні.

І вось , калі да Новага года застаюцца лічаныя дні і вы, як і раней, у асяродку родных і блізкіх, пачнеце ўпрыгожваць зялёную лясную прыгажуню – патрымайце крыху даўжэй у руках кожны шарык… За кожным – свая непаўторная гісторыя.

У нашай сямейная навагодняй скрыні – шмат зімовых упрыгожванняў. Тут шарыкі, жывёлы, ліхтарыкі, прывезеныя з розных краін падчас вандровак. Але есць адна цацка, старэнькая і непрыкметная, якая кранае за самае сэрца… Маленькая кукурузка, крыху падзертая з бакоў, – гэта гарачае прывітанне ад нашай, ужо памерлай, прабабулі Аляксандры.

Калісь яна ўспамінала, што ў пасляваенны час у хатах, замест свежай зялёнай ялінкі, ставілі сухое дрэўца і ўпрыгожвалі яго. У ваенныя гады тэматыка елачных цацак змянілася. У той час выпускалі самалёцікі, пушкі, фігуркі ў выглядзе салдацікаў і санітарак. Такія цацкі да нас, нажаль, не дайшлі.

Але і пра нашу кукурузку бабуля тожа мела, што расказаць. Цацка гэта – адгалосак часоў, калі пачалі выпускаць упрыгожванні ў выглядзе садавіны і гародніны. Мандарыны былі экзотыкай, але на ялінках цытрусавыя абавязкова віселі. Па словах нашай прабабулі, таючыя ледзяшы і спелыя кукурузкі- гэта сімвалы хрушчоўскіх часоў, так званага пацяплення, калі кукурузу – высявалі ўсюды.

Мы ужо ўпрыгожылі хату і ганак, зусім хутка ціха скрыпнуць дзверы, у кожную сям’ю войдуць самыя доўгачаканыя зімнія святы, а кожная цацка на ялінцы – гэта часцінка цуда, у якое так хочацца верыць пад новы год…

Аляксей СОХАН.

г. Масты, школа № 5.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *