«Чараўніцтва дзіцячымі рукамі»

Из нашей почты

IMG_20201215_083148IMG_20201215_083419

15 снежня ў Вялікабераставіцкай школе скончыла сваю працу выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізаваная ў рамках акцыі «Нашы дзеці». У выставе прынялі ўдзел вучні 1–10-х класаў.

Было прадстаўлена 65 работ, выкананых вучнямі індывідуальна ці разам з бацькамі ў розных тэхніках, з розных матэрыялаў. Аб’яднаны яны былі агульнай навагодняй тэматыкай. Кожны з прадстаўленых экспанатаў адрозніваецца арыгінальнасцю задумы і нясе ў сабе часцінку душы. Менавіта таму працы дзяцей не пакінулі абыякавымі нікога.

Наведваючы выставу, дзеці вераць у чараўніцтва і ў тое, што навагодняе дзіва наведае кожнае дзіцё і кожную сям’ю.

Алена Мікалаеўна ГАНЧАРЭВІЧ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Бераставіцкі раён,

Вялікабераставіцкай школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *