У Вензавецкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў 8–11-х класаў ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ на тэму «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін».
Ролю мадэратара выконвала класны кіраўнік 10-га класа Алена Іванаўна Шымко.
Ініцыятыўная група навучэнцаў раскрыла змест інфармацыйных блокаў «Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця» і «Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой радзімы» выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі.
Актыўна праявіла сябе творчая група з ліку навучэнцаў, якія выказвалі сваё меркаванне, а таксама забяспечылі па выніках працы сесіі наяўнасць дзіцячых ініцыятыў па пазначаных пытаннях у адпаведнасці з тэматычнымі блокамі.
У рамках мерапрыемства навучэнцы абмяркоўвалі дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку дасягненні за 2018–2020 гг., якія прайшлі ў Беларусі пад знакам Года малой радзімы.
– Малая радзіма для мяне – гэта прырода, якая нас акружае, сям’я, дом, школа, гэта памятныя месцы Дзятлаўскага раёна, гістарычныя і культурныя цэнтры, прадпрыемствы, якія працуюць на тэрыторыі раёна і, вядома, людзі, – адзначыў навучэнец 11-га класа Мікіта Лукашэвіч.
Удзельнікі снежаньскай сесіі вызначылі, якіх поспехаў дасягнуў аграгарадок Вензавец, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць за 2018–2020 гады.
У рамках знаёмства з блокам «Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой радзімы» і яго наступнага абмеркавання навучэнцы прааналізавалі многія рэалізаваныя праекты БРСМ, накіраваныя на развіццё малой радзімы, захаванне традыцый, фарміраванне грамадзянскай актыўнасці.
Па выніках працы сесіі «Школы актыўнага грамадзяніна» творчай групай навучэнцаў было прынята рашэнне правесці конкурс эсэ «Якія сацыяльныя ролі я выконваю і што магу зрабіць для свайго роднага краю?»
Аксана Віктараўна РОЎБА,
класны кіраўнік 8-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.