Вось і скончылася чароўнае знаходжанне ў аздараўленчым лагеры «Зімовы калейдаскоп» з дзённым знаходжаннем дзяцей у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе.
Дні аздараўлення праходзілі насычана і плённа: «Дзень знаёмстваў», «Замяла мяцеліца, заўюжыла», «Калі героі казак сыходзяць са старонак…», «Чараўніцтва пад Новы год», «Чароўны свет – здаровы свет», «Цяплом душы сагрэтыя», «Да новых сустрэч».
У аздараўленчым лагеры «Зімовы калейдаскоп» прайшлі мерапрыемствы рознай тэматыкі: музычна-забаўляльная праграма «Пяць чароўных ключоў ад куфра» з выкарыстаннем мультыборда, рабяты спявалі навагоднія песні, танцавалі, адгадвалі казачных герояў з песень; вучні наведалі школьны музей з праглядам экспазіцыі «Гісторыя ўзнікнення навагодняй паштоўкі», майстэрню Дзядулі Мароза (выраблялі віншавальныя паштоўкі), паўдзельнічалі ў квэст-гульні «Зімовы калейдаскоп». Пацешыла гульня-пантаміма «Адгадай-ка казачнага героя» – конкурс малюнкаў «Навагодні настрой у казках», а ў школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна сумеснага чытання «Калядныя казкі». Не менш цікавы стаў шашачны турнір. Акрамя таго, рабяты праглядзелі дакументальны фільм аб захаванні правіл дарожнага руху, мастацкі фільм «Навагоднія канікулы». Педагог сацыяльны правёў для дзяцей гутарку «Добрыя дарогі дзяцінства» (прафілактыка дзіцячага траўматызму) з выкарыстаннем мультыборда. Дзяўчынкі і хлопцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў «Дарожныя знакі – нашы сябры!».
Традыцыйна накожнай ранішняй лінейцы праводзілася гутарка «Як абараніць сябе ад COVID-19».
Імкнучыся зрабіць адпачынак дзяцей разнастайным і займальным, дарослыя далі магчымасць кожнаму дзіцяці праявіць сябе ў розных відах дзейнасці. Спадзяемся, што арганізатарам аздараўленчага лагера «Зімовы калейдаскоп», ўсё ўдалося, а хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі масу пазітыўных эмоцый.
Юля СЫЦЕВІЧ,
вучаніца 11-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.