Атрад асобага прызначэння

Из нашей почты

Зіма ў гэтым годзе выдалася як ніколі снежнай, марознай. Вялікая радасць і дзецям, і дарослым.

У такую пару і работы з’яўляецца шмат: падрыхтаваць каток, ачысціць ад снегу сцежкі і многае іншае.

Пасля выпаўшага знянацку лёгкага сняжку члены валанцёрскага атрада «ААН – Атрад асобага прызначэння» 10-га класа Дварэцкай школы прынялі ўдзел у акцыі «Прыбяром снег разам» і аказалі адзінокім жыхарам вуліцы Завадской аграгарадка Дварэц пасільную дапамогу: ачысцілі сцежкі ля прысядзібных участках.

Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,

педагог-арганізатар.

Дзятлаўскі раён.

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *