Вучні Путрышкаўскай школы паспрабавалі стаць артыстамі-лялькаводамі

Из нашей почты Новости

 

 

Тэатральнае закуліссе – свет загадкавы і дзіўны! Аднойчы трапіўшы ў яго, чалавек назаўжды становіцца верным сябрам і шчырым прыхільнікам тэатра. А ў тэатры лялек таямніц, сюрпрызаў і чарадзейных ператварэнняў мноства!

Артысты Гродзенскага абласнога тэатра лялек расказалі нашым навучэнцам пра багатую гісторыю самага старога тэатральнага будынка ў Беларусі, дзе больш за дзвесце гадоў раздаюцца захопленыя апладысменты. Дзеці даведаліся, што ўяўляюць сабой лялькі, з якіх яны спектакляў, як з імі працуюць, дзе і як іх робяць. Убачылі розныя сістэмы лялек — трасцявыя, планшэтныя, паўмеханічныя, маскі, марыянеткі.

Найбольшае захапленне выклікаў майстар-клас па працы з лялькай, дзе кожны змог на некаторы час стаць артыстам-лялькаводам, і пераканаўся ў тым, што лялькі могуць ажываць, пры ўмелай працы артыстаў!

Ганна Міхайлаўна ДАБРЫЯН,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Гродзенскі раён,

Путрышкаўская школа.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *