Вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня 1–3-х класаў, сумесна з работнікамі Дварэцкага дома культуры каля незвычайнай снежнай печы на вуліцы правялі вясёлыя, задорныя і пазнавальныя вячоркі.
Раней такім чынам праводзілі вольны час жанчыны ў доўгія зімовыя вечары. Каця Ганчар расказала якія раней стравы гатавалі ў печы ў чыгунку, Ксенія Кандакова і Соня Ганчар падзяліліся прабабульчынымі рэцэптамі пірагоў. А Каця Кашчык забаўлялася з лялькай ля гарманіста. Пасля працы ля печы дзяўчынкі патанцавалі, паспявалі. А песня «Бывайце здаровы» задала ўсім добры настрой.
Невялічкія пасядзелкі ўсім спадабаліся. Сумесная творчая дзейнасць з работнікамі дома культуры на гэтым не спыняецца. У нас многа творчых планаў, якія мы спадзяёмся ажыццявіць у бліжэйшым будучым.
Вольга Мечыславаўна СЯМАШКА,
выхавацель.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.