У падарожжа па краіне акцябрат

Из нашей почты

У дружыне імя Пятра Клыпы Суботніцкай школы адбыўся ўрачысты прыём навучэнцаў другіх і трэціх класаў у акцябраты.

Арганізацыю папоўнілі 11 сумленных, прыязных і актыўных акцябрат. На працягу месяца перад гэтай важнай падзеяй да будучых акцябрат прыходзілі піянеры старэйшых класаў, каб расказаць пра тое, хто такія акцябраты, па якіх правілах яны жывуць, чаму іх так называюць – «акцябраты». Важатыя правялі гутарку аб дзіцячых аб’яднаннях, якія дзейнічаюць у школе.

Маленькія першаадкрывальнікі здзейснілі вясёлае «Падарожжа па Краіне акцябрат». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся на станцыях з чароўнымі героямі з краіны «Няведанне». Адзінка, Двойка, Клякса, Памылка і вясёлы Нязнайка прапанавалі нашым маленькім, адважным сябрам трохі папрацаваць і выканаць розныя заданні. Актывісты піянерскай дружыны, а таксама намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце А. В. Камар, класны кіраўнік А. В. Жыгарын уручылі рабятам акцябрацкія зорачкі. Чароўная «Краіна акцябрат» расчыніла перад імі свае дзверы.

Спадзяёмся, што юныя сябры стануць актыўнымі членамі БРПА і змогуць на практыцы праявіць якасці, уласцівыя акцябратам: надзейнасць, вытрымку, смеласць, стараннасць, сумленнасць і праўдзівасць. Пажадаем ім удачы і творчых поспехаў!

Насця НАРБУТ, Караліна ЮХНІК, важатыя акцябрат.

Іўеўскі раён, Суботніцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *