Што модна цяпер у сучасных дзяцей і падлеткаў?
Гэта вызначалі настаўнікі і дзеці Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сэрэдняй школы Навагрудскага раёна пры арганізацыі дня здароўя “Модна. Прэстыжна. Здорава”.
Аказалася, што модным у пятрэвіцкай суполцы дзяцей стала правядзенне рухомых гульняў з удзелам прадстаўнікоў ад мужской і жаночай палавіны: “Прынцэса. Землетрасенне. Замак”, “Бінга”, вулічныя спартыўныя танцы.
З дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій вучні знаёміліся з моднымі ў маладзёжным асяроддзі відамі вулічнага спорту “Спартыўная аэробіка”, “Скіпінг”, “Чэлендж”, асноўнымі правіламі правядзення “Флэшмобу”.
Тут жа з’явіліся дзве новыя гульні — “Прэс-моб” і “Рыхтуемся да чаю”. Па прапанове хлапчукоў, новая гульня “Прэс-моб” павінна ўключаць спаброніцтвы паміж дзвумя камандамі, у якой улічваецца агульная колькасць качкоў усіх удзельнікаў. Дзяўчынкі ж прапанавалі гульню “Рыхтуемся да чаю”, якая ўключала збор баранкаў па ліку. Вядучы лічыў да ста, на кожную лічбу ўдзельнікі павінны браць па аднаму баранку і нанізваць яго на вяровачку, каб затым з нанізанымі баранкамі піць чай. Колькі ўспеў нанізаць бараначкаў – такую колькасць прысяданняў павінен зрабіць, бо чай з баранкамі – гэта пэўная колькасць калорый, якую трэба з дапамогай гульні спаліць.
Гуляйце разам з намі!
Даша ДУХОЎНІК, вучаніца 8 класа
Пятрэвіцкі дзіцячы сад — сэрэдняя школа
Навагрудскі раён.