Такім пытаннем зацікавіліся вучні 2 класа Дварэцкай сярэдняй школы на ўроку “Чалавек і свет”. Меркаванняў было шмат, пасля многіх разважанняў прышлі да высновы, што амфібіі – гэта земнаводныя. Вучні пазнаёміліся з прадстаўнікамі земнаводных. Даведаліся асаблівасці будовы іх цела, харчавання, дыхання, размнажэння. Працуючы ў групах, вучні абмеркавалі наступныя пытанні: як з’яўляюцца жабы; які шлях развіцця яны праходзяць (ад ікрынкі да дарослай жабы).
Пад час ўрока ў вучняў узнікла пытанне: чым жаба адрозніваецца ад рапухі? Каб адказаць на гэта пытанне вучні аб’ядналіся ў пары і пры дапамозе падручніка шукалі адказ на яго. З падручніка другакласнікі даведаліся чым падобныя жабы і рапухі і чым яны адрозніваюцца.
На прыканцы ўрока вучні прыйшлі да высновы, што ўсе земнаводныя – драпежныя жывёлы, але яны ў той жа час з’яўляюцца і карыснымі, таму што знішчаюць шкоднікаў раслін. Пасля ўрока ў вучняў сфарміравалася павага да земнаводных.
Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,
настаўнік пачатковых класаў,
Дварэцкая школа.