«Якая цікавая мая мова!»

Из нашей почты Новости

Выкладанне прадметаў у Дварэцкай сярэдняй школе вядзецца на беларускай мове. На кожным занятку вучні сустракаюцца з роднай мовай, вучацца правільна размаўляць, пашыраюць свой слоўнікавы запас для размоў з бацькамі, сябрамі, знаёмымі.

Рыхтуюцца вучні 1 класа   да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Першакласнікі вырашылі зрабіць выставу сваіх любімых кніг беларускіх аўтараў у класе і запрасіць наведаць яе сваіх сяброў з іншых класаў. Дзеці з вялікім стараннем выконвалі малюнкі літар і слоў, якія ўжо вывучылі. Яны з захапленнем удзельнічалі і ў тэатралізаванай пастаноўцы. Імі была створана цікавая гісторыя пра Дзьмухаўца-Пузанчыка паводле твора беларускай дзіцячай пісьменніцы А.Кобец-Філімонавай.

Свята скончылася. Толькі першакласнік Арцём застаўся сядзець на сваім месцы. “Аб чым ты думаеш?” – запытала яго. “Якая цікавая мая мова!” – адказаў ён.

Людміла ГВАЗДОЎСКАЯ,

настаўнік пачатковых класаў

Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *