Казку любяць усе на свеце! Любяць казку і дарослыя і дзеці!
Казка – гэта не проста забава. Яна вучыць як жыць, любіць, сябраваць, дзейнічаць у складаных сітуацыях, суперажываць.
З казкай сябруе ўвесь наш клас. У гэтым маглі пераканацца ўсе, хто пабываў у нас на свяце “Жыла-была казка”. У рамках дэкады нацыянальнай культуры у нашай школе было наладжана тэатралізаванае свята. Сюды былі запрошаны вучні пачатковых класаў. Юныя акцёры падыйшлі да гэтага мерапрыемства вельмі адказна. Разам з класнымі кіраўнікамі адшукалі сцэнарый, размеркавалі ролі, вывучылі тэкст. Бацькі дапамаглі падрыхтаваць касцюмы. Актыўна праходзілі рэпетыцыі. Рыхтаваліся і на класнай гадзіне, і ў групе падоўжанага дня, і на перапынках. У назначаны дзень юныя таленты выступілі на сцэне.
Апладысментамі гледачы сустракалі герояў такіх казак як “Стары бацька”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Мурашка і жук”, “Каза-манюка” і іншыя.
Цяпер мы ўпэўнены: казка – адзін з колераў вясёлкі, які робіць наш свет больш цёплым і сардэчным.
Цяцерына Маргарыта,
вучаніца 4 “Б” класа
Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна.