Паэтычны чэлендж «Мова краіны маёй»

Из нашей почты Новости

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове.

Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

«Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі» з 15 па 21 лютага 2021 года праводзіць паэтычны чэлендж «Мова». Мэта дадзенага мерапрыемства — папулярызацыя  літаратурнай творчасці беларускіх паэтаў сярод моладзі, далучэнне да паэтычнай спадчыны, культуры і гісторыі нашай краіны. Чэлендж праводзіцца напярэдадні свята — Дня роднай мовы (21 лютага).

Прыняць удзел у чэлендже прапанавалі Дэпутатам Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, моладзевага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў, членам грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, іншым катэгорыям маладых грамадзян.

Ад Пятрэвіцкага дзіцячага саду – сярэдняй школы Навагрудскага раёна ўдзельнічалі: Дэпутат моладзевага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў  Юлія Сыцевіч і яе аднакласнікі. Дапамагалі вучням ў падборы вершаў Валянціна Грынько і Галіна Панчанка, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, нашай установы адукацыі.

Свой відэаролік рабяты, апублікавалі на сайце нашай установы адукацыі, у дадатку TikTok, сацыяльных сетках «Аднакласнікі», Instagram  з хэштэгам

 # Мова краiны маей # Моладзевы парламент.

 

Раман ДУХОЎНІК, вучань 10 класа

Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа

 Навагрудскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *