Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легенд, паданняў. З роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, адпраўляючыся ў далекія вандраванні.
Кожны год , пачынаючы з 1999 года, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы , які па рашэнні Генеральнай сесіі ЮНЕСКА святкуецца 21 лютага. Галоўнай мэтай гэтага свята з’яўляецца захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама садзейнічанне яе развіццю і росквіту.
Кожны год у дзяржаўнай установе адукацы “Сярэдняя школа №2 г. Масты” праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы. Ужо стала традыцыяй напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы запрашаць пісьменнікаў мясцовага рэгіена. Мікалай Пятровіч Іваноўскі ў мінулым годзе быў шаноўным госцем у нашай школе. Яго вершы пра родную мову, любоў да сваей спадчыны, бацькоў, гучалі з асаблівай пяшчотай і мілагучнасцю на працягу амаль дзвюх гадзін. Мікалай Пятровіч Іваноўскі з’яўляецца самабытным паэтам. Яго паэтычныя зборнікі вершаў “Пяром і сэрцам”, “Сцяжынкамі дзяцінства”, “Кніга для дзяцей” , “Загадкі на ўсе выпадкі” набылі вялікую папулярнасць. У гэтым годзе творчая сустрэча з Мікалаем Пятровічам адбылася ў фармаце анлайн з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій. Вучні восьмых класаў з вялікім задавальненнем слухалі яго вершы.
У кабінете беларускай мовы і літаратуры для вучняў нашай школы была арганізавана выстава “Вырабы народных майстроў”. Кожны атрымаў цудоўную магчымасць патрымаць у руках вырабы з саломкі, дрэва. Незвычайную цеплыню адчулі вучні, пазнаеміўшыся з вышыванкай.
У межах тыдня беларускай мовы прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Вучні шостых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны невялікімі сувенірамі. Для вучняў восьмых класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных мове: “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які дапамог вучням апынуцца ў чароўным свеце слова неабсяжнай прыгажуні мовы. Пераможцай у конкурсе стала Тупякова Ульяна, вучаніца восьмага класа. У мінулым годзе яна была стыпендыятам Прэзідэнтскага фонду адораных дзяцей за творчыя дасягненні. Штогод вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. 2021 год – не выключэнне. Пажадаем поспехаў нашым вучням! Гульня-конкурс «Буслік» праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. Конкурс узнік па ініцыятыве настаўнікаў беларускай мовы і праводзіцца па правілах вядомай міжнароднай матэматычнай гульні-конкурсу «Кенгуру».
Для хлопчыкаў і дзяўчынак беларускамоўнага класа свята беларускай мовы запомніцца надоўга: для іх падрыхтаваны віншавальныя паштоўкі “Я люблю родную мову”.
Завяршальным акордам свята стала экскурсія ў школьны музей з наведваннем этнаграфічнага кутка.
Таццяна КАЛЕСНІКАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
школа №2
г. Масты.