У рамках шостага школьнага дня у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе прайшлі ранішнік у дзіцячым садку і канцэрт–святкаванне «Нашым матулям прысвячаем».
Вучні дарылі усмешкі, кветкі, паштоўкі з віншаваннямі, усім жанчынам – матулям, бабулям, сястрычкам з вёсак Пятрэвічы, Макрэц, Iзва, Навiны.
Радаваліся кветкам і наступу цяпла і сонца, дзеці і дарослыя.
Невялічкія букеты стваралі святочны настрой. Кветкі былі знакам падзякі, а дзякаваць і дарыць добры настрой трэба не толькі ў святы.
Юля СЫЦЕВІЧ,
вучаніца 10-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.