У рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Апрабацыя мадэлі развіцця гатоўнасці педагогаў да фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці навучэнцаў у міжкультурным адукацыйным асяроддзі» у групе падоўжанага дня дзейнічае творчая майстэрня.
На гэты раз занятак «Ствараем кніжку-малышку самі» быў прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы ўявілі сябе ў ролі сапраўдных друкароў. Стваралі тэматычную кніжку-малышку «Сімвалы Беларусі». Вучням прапаноўвалася спачатку адгадаць загадкі, суаднесці іх з адгадкамі на беларускай мове, а затым «надрукаваць» кожны сімвал на сваёй старонцы. З пастаўленай задачай вучні справіліся на «выдатна».
Таццяна Мацвееўна ШАПУРКА,
выхавацель групы падоўжанага дня.
г. Ліда,
школа № 9.