Роднаму слову гучаць вечна

Из нашей почты Новости Событие

У чарговы раз са сваім 4-м класам «Б» адправіліся ў дзіцячую бібліятэку нашага пасёлка. Тут мы пастаянныя госці. Наша сяброўства пачалося яшчэ ў першым класе.

На гэты раз нас чакала цікавае падарожжа з віктарынамі, загадкамі, казкамі, лічылкамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі прайшліся вясёлымі сцяжынкамі па роднай мове.

У чытальнай зале нас сустрэла кніжная выстава «Родная мова – цудоўная мова». Тут былі прадстаўлены слоўнікі, энцыклапедыі, мастацкія творы. Яшчэ разам з работнікамі бібліятэкі чыталі вершы, разгадвалі вясёлыя рэбусы, гулялі ў народныя гульні. Асабліва захапіў конкурс загадак.

На прыканцы сустрэчы прыйшлі да высновы: трэба любіць і берагчы цудоўную мову сваіх продкаў, гаварыць правільна і прыгожа! Памятаць, што родная мова тысячы гадоў стваралася нашымі продкамі, і кожнае слова ў ім – гэта кавалачак чыстага золата!

Маргарыта ЦЯЦЕРЫНА,

вучаніца 4-га класа «Б».

Дятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *