У рамках рэспубліканскай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі» ў Новаяльнянскай сярэдняй школе прайшла інтэлектуальная гульня «Беларусам я завуся, родным краем ганаруся».
Для ўдзелу сфарміравалі тры каманды вучняў першага і чацвёртага класаў. У 1-м туры каманды адказвалі на пытанні па тэмах: «Зямля пад белымі крыламі», «Скарбонка мудрасці», «Мы твае сябры, прырода». Каманды па чарзе выбіралі тэму і складанасць пытання. У 2-м туры выступалі капітаны. Ім трэба было адказаць на пытанні па тэме «Летапіс мужнасці».
Паміж турамі навучэнцы мелі магчымасць адпачыць пад прыгожае выкананне вершаў пра Радзіму. Падвялі вынікі гульні і ўзнагародзілі прызамі пераможцаў актывісты-старшакласнікі, члены БРСМ.
Усім удзельнікам і гасцям гульня вельмі спадабалася.
Таццяна Іванаўна ГУЗОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 4-га класа.
Галіна Іванаўна МАСЛОВІЧ,
класны кіраўнік 1-га класса.
Дзятлаўскі раён,
Наваяльнянская школа.
Молодцы! Мы вами гордимся !