Навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы сумесна са старшынёй Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта А. А. Ядэйка і адказнай за ідэалагічную работу КСУП «Хвінявічы» Г. І. Федарэвіч прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Памяць», прымеркаванай Дню памяці хатынскай трагедыі.
Удзельнікі аддалі даніну павагі жыхарам спаленых вёсак Дубраўка і Вялікая Воля, запалілі «агеньчык памяці» і ўшанавалі ўсіх загінулых хвілінай маўчання. З першых вуснаў, жыхаркі вёскі Дубраўка, якой цудам удалося выратавацца, навучэнцы змаглі пачуць гісторыю страшнай трагедыі, якая напаткала вёску ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзел у падобных мерапрыемствах прымушае задумацца, успомніць аб трагедыях мінулых гадоў. Так мы захоўваем нашу гісторыю і выхоўваем патрыятызм маладога пакалення.
Анастасія Анатальеўна РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.