У рамках акцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” для навучэнцаў Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы была арганізавана экскурсія па маршруце аг. Хвінявічы – г.Брэст –аг. Хвінявічы. У Брэсце рабяты наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. У час наведвання музея абароны Брэсцкай крэпасці, экскурсанты пазнаёміліся з яе гісторыяй. Падчас абзорнай экскурсіі па тэрыторыі, рабят да глыбіні душы кранулі надпісы, зробленыя воінамі на сценах казематаў: “Умираем, но не сдаемся”, “Прощай, Родина!” На плошчы цырыманіялаў ля Вечнага агню дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
На зваротным шляху ўдзельнікі экскурсіі яшчэ доўга абмяркоўвалі пачутае і ўбачанае.
Ларыса Яўгенаўна ТРУБЧАНКАВА,
настаўнік пачатковых класаў
Хвінявіцкага дзіцячага сада-
сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна
Гродзенскай вобласці.