Пад такой назвай у нашым дзіцячым садку атрымалася займальная забава з выхаванцамі.
У музычнай зале хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэла па-святочнаму апранутая гаспадыня, якая паведаміла дзецям пра народнае свята «Багач». Пазнаёміла з яго звычаямі, спрадвечнымі традыцыямі і расказала як яго адзначалі ў мінулым. Уважліва і з цікавасцю дзеці адгадвалі загадкі пра жывёл, слухалі прымаўкі і прыказкі аб працы. Разам з гаспадыняй гулялі ў беларускія народныя гульні «Цудоўная торбачка», «Гарлачык», «Не абрані бульбу», танцавалі, вадзілі карагод, ігралі ў аркестры на беларускіх народных інструментах. Выхаванцы праявілі актыўнасць, самастойнасць, шпаркасць арыентоўкі ў розных гульнявых сітуацыях, выкарыстоўваючы набытыя веды і навыкі. А самае галоўнае, – дзеці атрымалі зарад бадзёрасці, павагі да традыцый нашага народа!
Вольга Георгіеўна РУДОЛЬ,
музычны кіраўнік,
Дзятлаўскага раёна Новаяльнянскага дзіцячага сада.