Вёска, якой няма

Из нашей почты Новости

Навучэнцы пачатковых класаў удзельнічалі ў тэматычнай інфармацыйнай гадзіне «Вёска, якой няма».

Падчас правядзення віртуальнага падарожжа вучні даведаліся аб падрабязнасцях жудаснай трагедыі, якая адбылася 78 гадоў назад, аб жыхарах вёскі Хатынь, якім удалося застацца ў жывых.

Прагледзелі інтэрв’ю адзінага з дарослых жыхароў вёскі Хатынь Іосіфа Камінскага, які падрабязна з уласных успамінаў паведаміў аб жорсткасці нямецка-фашысцкіх захопнікаў у адносінах да мірнага насельніцтва вёскі. Навучэнцы пачатковых класаў пазнаёміліся з мемарыяльным комплексам «Хатынь» дзякуючы віртуальнаму падарожжу.

Мерапрыемства скончылася хвілінай маўчання ў памяць аб усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вольга Леанардаўна ГАЙЖЭЎСКАЯ,

Марыя Уладзіміраўна КУЧУК,

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

настаўнікі пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *