У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе–базавай школе у школьным музеі быў праведзены слайд-дэк «Лёсы, апаленыя вайной».
Прысутныя даведаліся аб страшнай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года ў вёсцы Хатынь, калі былі спалены ўсе яе жыхары нямецкімі захопнікамі за сувязь з партызанамі і забойства нямецкага афіцэра Вельке. Вучні змаглі пабываць на завочнай экскурсіі па мемарыяльным комплексе «Хатынь», у якім увекавечана ў камені памяць не толькі вёскі Хатынь, але іншых спаленых вёсак і яе жыхароў з усёй Беларусі, убачыць сімвалічныя зрубы спаленых хат, каменных калодзежаў, паслухаць жалобныя званы –напамін аб загубленых лёсах нявінных людзей, прайсціся па сімвалічных могілках 186 спаленых і неадроджаных вёсках нашай краіны, пастаяць каля бярозак-сімвалаў застаўшыхся ў жывых людзей, прайсці каля «Сцяны Памяці» 260 лагераў і гета Беларусі, дзе загінулі тысячы людзей, убачыць каменныя дрэўцы з лісточкамі-назвамі 433 спаленых вёсак, якія змаглі адрадзіцца пасля вайны.
У час міні-экскурсіі ля экспазіцыі «Памяць», прысвечанай трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне, кіраўнік музея Л. І. Шаркут паведаміла аб трагедыі вёсак Дзятлаўскага раёна, якія паўтарылі лёс Хатыні.
Мінутай маўчання вучні ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Ульяна ВАРГАН,
член савета музея «Літаратурная Дзятлаўшчына».
Дзятлаўскі раён,
Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.