Чытаем аб Радзіме

Из нашей почты Новости

Асоба якога пісьменніка захапіла тваю ўвагу? Які твор прымусіў цябе адкласці свае справы? Што ты параіш прачытаць пра сваю Радзiму? Менавіта на гэтыя і іншыя пытанні шукалі грунтоўныя адказы вучні 6-га «А» i 8-га «А» класаў, удзельнікі сумеснага праекта Навагрудскай раённай бібліятэкі і рэдакцыі праграмы «Навагрудскія навіны».

– Першы выпуск праекта «Чытаем аб Радзіме» прысвечаны кнігам, якія расказваюць пра нашу Беларусь, знаёмяць маленькіх чытачоў з яе рэгіёнамi і запаветнымі куточкамі, адкрываюць для іх таямніцы і загадкі нашай гісторыі», – адзначыла С. К. Чубрык, кіраўнік праекта, загадчык аддзела абслугоўвання i iнфармацыi Навагрудскай раённай бібліятэкі.

Вучні прэзентавалі кнiгi беларускіх пісьменнікаў: У. Ліпскага «Я тут жыву: займальныя вандроўкі па Беларусі», «Мая Беларусь», В. Крукоўскага «Чаму мяне так завуць». Знаходзілі адказы на розныя пытанні ў «Дзіцячым атласе Беларусі». Прадстаўленыя творы напоўнены любоўю да роднай мовы, слаўнай мінуўшчыны роднага краю.

Гэта кнігі для кожнай беларускай сям’i, але адрасаваны яны перш за ўсё дзецям. Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі зацікавяць і тых, хто любіць вандраваць і не стамляецца захапляцца прыгажосцю Радзімы.

Пра кнігі даўно вядомых беларускіх пісьменнікаў вучні змаглі расказаць зусім па-новаму. Атрымалася цудоўная экскурсія ў свет кнігі.

Наталля Валяр’янаўна МІГАЛЬ,

намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце.

г. Навагрудак, школа № 3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *