Такімі словамі пачалася сустрэча інспектара ўзвода дарожна-патрульнай службы ДАІ Ваўкавыскага РАУС старшага лейтэнанта міліцыі Дзмітрыя Георгеевіча Наумовіча з трэцякласнікамі Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы.
У час размовы дзеці пазнаёміліся з правіламі для пешаходаў і пасажыраў, засяродзілі ўвагу на небяспечнасцях, якія могуць здарыцца з кожным, калі не выконваць законы дарог. Невялікая віктарына заставіла вучняў узнавіць веды па правілах дарожнага руху, атрыманых на уроках АБЖ. З калькі гадоў можна ездзіць на веласіпедзе, дзе можна ездзіць, чым павінен быць абсталяваны кожны веласіпед і на другія пытанні хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі хутка і правільна.
Дзмітрый Георгіевіч нагадаў навучэнцам аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ў аўтамабілі дзецям трэба ездзіць толькі ў дзіцячым крэсле і з рамянямі бяспекі. Вялікая ўвага была засяроджана на тым, што мала ведаць законы дарог, але іх яшчэ трэба і выконваць. Вучні паглядзелі відэафільм, які ахвотна абмяркавалі.
Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ, настаўніца пачатковых класаў.
Бераставіцкі раён, Макараўскі яслі-сад–сярэдняя школа.