У Дварэцкай школе добра ведаюць, што значыць ахоўваць і ўмацоўваць сваё здароўе. У рамках акцыі «Маршрут бяспекі для моладзі, якая вучыцца» ў шосты школьны дзень для вучняў пачатковай школы прайшло мерапрыемства «Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу!».
Хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі свае веды аб спосабах аховы здароўя. Былі названы шляхі ўмацавання самай галоўнай каштоўнасці ў жыцці чалавека. Каманда экспертаў працавала над стварэннем рэкамендацый «Здорава быць здаровым!». У выніку творчай працы атрымалася выстаўка малюнкаў «Гэта карысна». Рознакаляровыя далонькі з парадамі будуць пераданы маленькім сябрам з діцячага сада.
Падчас заканчэння мерапрыемства было прынята рашэнне: «Мы – за здаровы лад жыцця!»
Людміла Мікалаеўна ГВАЗДОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.